Ніва № 47 (3419), 21 лістапада 2021 г.

Словы памяці, сэрца і душы (2)

Яўген ВАПА

Паважаны Cпадар Галоўны Рэдактар! Прачытаўшы Ваш фельетон „Словы памяці, сэрца і душы” („Ніва”, № 46 ад 14 лістапада 2021 г.), хачу падзякаваць за ролю захавальніка памяці Віктара Шведа, якую вы мне прыпісваеце. Аднак апрача „Нівы” кола людзей, арганізацый, устаноў, сродкаў масавай інфармацыі, якія заслугоўваюць такіх тэрмінаў, значна шырэйшае. Адна з іх — Падляшская ксёнжніца імя Лукаша Гурніцкага ў Беластоку, якая 3 лістапада 2021 года ў рамках цыкла „Літаратурныя серады” выступіла ініцыятарам і арганізатарам сустрэчы, прысвечанай Віктарy. У дадзеным выпадку слоў падзякі заслугоўвае Ксёнжніца, a не я. Сустрэча была арганізавана па ініцыятыве самой бібліятэкі, а не маёй.

Гэтае мерапрыемства асабіста для мяне і, думаю, таксама для аматараў творчасці Віктара Шведа, мае вялікую каштоўнасць, тым больш што Віктар цаніў сустрэчы ў Ксёнжніцы. Ён выказаў гэта ў сваіх успамінах „З горада ў Мора” і „Літаратурным серадам” прысвяціў цэлы раздзел. З моманту запуску цыкла ў 2008 годзе праз многія гады ён пастаянна наведваў „Літаратурныя серады” разам з іншымі прыхільнікамі літаратуры. Ва ўспамінах адзначыў таксама, як важнай справай з’яўляецца ўключэнне беларускіх аўтараў у гэты цыкл. Напісаў не толькі пра сваю сустрэчу, якая адбылася 18 сакавіка 2009 года, але таксама пра сустрэчы з Уладзімірам Саўчуком, Васілём Петручуком, Mірай Лукшай, Віктaрам Стахвюком, Міхасём Андрасюком і пра прамоцыю кніжкі Юркі Геніюша (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF