Ніва № 47 (3419), 21 лістапада 2021 г.

У страху ёсць вочы

Міраслаў ГРЫКА

Я баюся будучыні Польшчы. З кожным днём баюся больш. Я баюся сёння, калі пішу гэтыя словы, я баяўся ўчора і пазаўчора. У чацвер мне было так жа страшна, як і ў папярэдні чацвер, і ў папярэдні чацвер... І ў пятніцу, як і ў кожную пятніцу, якая ёй папярэднічала. У той апошні чацвер нехта збіў да страты прытомнасці і абрабаваў сям’ю бежанцаў з беларускай зоны смерці. Ва ўсякім разе, столькі ж беларускай, колькі — дзякуючы жорсткаму стаўленню польскай улады — польскай. Здарэнне — не інцыдэнт! — адбылося на дарозе пад Гайнаўкай. Ноччу. Гэтых небаракаў білі ломамі. Хто бязмэтна ходзіць ноччу з ломам у руцэ? Хто яны былі, жыхары Гайнаўкі ці навакольных вёсак? Іншапланецяне?! Каталікі, праваслаўныя ці проста подлыя бандыты? Чыя прапаганда пагарды выявіла ў іх звяроў? Урадавае тэлебачанне аб гэтай падзеі маўчыць. Пра ўсё я даведаўся з незалежнага і надзвычай надзейнага партала OKO.Press. Праўда можа вас напалохаць, але лепш спалохацца і ведаць, чым засунуць галаву пад дыван і сукатаць нагамі. У пятніцу зноў спалохаўся. Аўтобусны прыпынак (напрамак Беласток) у Гайдукоўшчыне. Хаця я проста праходзіў міма. Гэта ў некалькіх кроках ад ракі Нарвы і значна больш за 50 кіламетраў ад памежнай зоны. Два салдаты ў поўным баявым рыштунку з карабінамі на грудзях уважліва азіраюцца. Яны чакаюць позні аўтобус? Побач — кінутыя на зямлю заплечнікі. Іх дэлегавалі на кароткі адпачынак? Але чаму з гатовымі да выкарыстання машынамі? Салдаты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF