Ніва № 47 (3419), 21 лістапада 2021 г.

Жорсткая расплата

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Тое, што адбываецца зараз у Беларусі, мае дастаткова лагічнае тлумачэнне і вынікае з нядаўняга мінулага нашай гісторыі. Мы, беларусы, прайгралі сваю свабоду не летась, у 2020 годзе, а яшчэ ў 1995 годзе, калі не змаглі адбараніць парламенцкую апазіцыю, а потым бел-чырвона-белы сцяг як дзяржаўны і беларускую мову як адзіную дзяржаўную. Усё, што адбываецца зараз — гэта наступствы і жорсткая расплата за той перыяд. Напэўна многія са старэйшых памятаюць падзеі, што адбыліся тады, хоць лёсавызначальным стаў яшчэ 1994 год. Безумоўна, фатальным стаў выбар народам прэзідэнта ў 1994 годзе, але трэба прызнаць, што гэта быў больш-менш дэмакратычны выбар і грунтоўных падстаў выходзіць на вуліцу пратэставаць не было. А вось 1995 і 1996 гады можна назваць у такім разе вырашальнымі.

Хіба варта яшчэ раз прыгадаць, што тады адбылося. У ноч на 12 красавіка 1995 года на загад выканаўчай улады ў беларускім парламенце былі жорстка збіты дэпутаты Вярхоўнага Савета ад апазіцыі, якія напярэдадні аб’явілі галадоўку супраць антыканстытуцыйных захадаў прэзідэнта. Такім чынам пачаўся антыканстытуцыйны пераварот. А ўжо 14 траўня ў Беларусі адбыўся антыканстытуцыйны рэферэндум, які змяніў дзяржаўную сімволіку, надаў расейскай мове статус дзяржаўнай, зрабіў змены ў Канстытуцыю, надаўшы права прэзідэнту распускаць парламент, пастанавіў пра эканамічную інтэграцыю з Расеяй. Наступны, 1996 год, прайшоў пад знакам змагання, якое, аднак, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF