Ніва № 47 (3419), 21 лістапада 2021 г.

Мяжа з нечалавечым тварам

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

З аднаго боку мяжы чакаюць людзі, якія хочуць дакрануцца да лепшага, а з другога тыя, якія моляцца, каб не было яшчэ горш. „Са стараны Беларусі, гэта вядома, хто за гэтым стаіць, але нічога не зробіш”, — кідае спакойна Саша, які ў трыццацікіламетровай чарзе грузавікоў чакае ўжо двое сутак.

З-за міграцыйнага крызісу 9 лістапада Польшча закрыла памежны пераход Кузніца-Брузгі. Беларускія дальнабойшчыкі чакаюць нават некалькі дзён на ўезд у Беларусь. Да пагранперахода ў Баброўніках чарга цягнецца амаль на трыццаць кіламетраў.

У Беластоку 11 лістапада становіцца ціха. Як заўсёды на свята жыхары раз’ехаліся па родных вёсках. На апошняй запраўцы на выездзе з Беластока ў напрамку Баброўнік прадаўшчыкі глядзяць праз акно і ціха размаўляюць. Прыглядаюцца смуглявым, чорнавалосым мужчынам, якія запраўляюць машыну на нямецкіх нумарах. Тая ж спыняецца пры павароце на Залукі. Менавіта тут канчалася чарга грузавікоў, якія чакалі ўезду ў Беларусь. Трое мужчын у чорным аўдзі ветліва тлумачаць на англійскай мове, што хочуць дастацца ў Беларусь і ці напэўна едуць у добрым напрамку. Вельмі здзіўляюцца, калі пытаюся, ці можа ёсць у іх віза. Дзякуюць за размову і вяртаюцца ў напрамку Беластока.

Сітуацыі прыглядаецца саракагадовы кіроўца грузавіка, які чакае на ўезд у Беларусь чатыры гадзіны, але ведае, што перад ім яшчэ некалькі дзён. Саша стаіць з сябрам у выгадным трэніровачным касцюме. Не курыць, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF