Ніва № 46 (3418), 15 лістапада 2021 г.

У горад

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Задумалася мне прайсціся з Лешукоў на свой ляўкоўскі хутар не па паступова жвіраванай цягам апошніх дзесяцігоддзяў гміннай дарозе, а напрасткі, па тых межах і абмежках, якімі калісь карысталіся людзі, калі яшчэ хадзілі пехатою. Калі яшчэ грузы на вазах цягнулі коні па любых грунтавых дарогах і жвіроўкі не былі неабходныя. Цяпер жа дарогі патрэбны аўтамабілям, бо ж мы дарваліся ў рэшце рэшт у тую каляровую Еўропу, якую калісь можна было пабачыць толькі ў рэдкіх газетах. Цяпер у нас такі прагрэс, што коней можна пабачыць, здаецца, адно ў нейкіх турыстычнага напрамку гаспадарках для забаўляння гасцей верхавой праездкай.

Ну, вось, і накіраваўся я з ляшуцкага аўтобуснага прыпынку, што цяпер побач былой тамашняй школы, у напрамку Бакавога — ляшуцкага прысёлка з некалькіх хутароў. Дарожка выходзіць ад разгалінавання асфальтовак, яна ў летні час была зарослая роснай раніцай травою, але нехта яшчэ яе некалькі тыдняў таму падкасіў. А цяпер, на восені, то і па траве можна прайсціся, абуваючы больш салідны гумавы абутак.

Тою дарожкай быў я калісь час ад часу карыстаўся, але было гэта даўно, нейкія сорак гадоў таму. І ў той час не турбаваўся я, як яна пралягае, бо была яна выразна ўезджаная. А зараз перасталі па ёй пастаянна ездзіць і яна паволі траціць сваю адметнасць, зліваючыся з навакольнымі полем і сенажацямі. І нейкіх сто-дзвесце метраў за вёскай яна зусім растварылася. Аднак нейкія дзве каляіны нехта пракалясіў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF