Ніва № 46 (3418), 15 лістапада 2021 г.

Жалобная ноч расстраляных паэтаў

Міра ЛУКША

Плачуць асеннія клёны... / Месяц лісты палічыў.../ Нехта знайшоў мільёны,/ Нехта душу загубіў...

— Гэтыя радкі ў 1927 годзе напісаў малады беларускі паэт Тодар Кляшторны. Роўна праз 10 гадоў яго, як і многіх іншых прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай эліты, расстралялі чэкісты.

Іх забілі толькі за тое, што яны былі беларусамі. Але не забіла памяці чэкісцкая куля, якой продкі цяперашніх чэкістаў хацелі заткнуць раты і мазгі беларусаў. Пасля адкрыцця ў 1988 годзе масавых пахаванняў расстраляных у Курапатах там сталі штогод 29 кастрычніка ладзіць «Ноч расстраляных паэтаў» з чытаннем іх вершаў і запальваннем свечак у памяць пра забітых. Жалобная акцыя «Ноч расстраляных паэтаў», якая ладзілася ва ўрочышчы на месцы масавых расстрэлаў беларусаў сталіністамі, мае цяпер іншы фармат. У гэты раз беларусы па ўсім свеце чытаюць вершы расстраляных паэтаў анлайн ці выкладаюць у сеціва запісаныя відэа. Прычыны — складаная сітуацыя з каранавірусам і пагроза затрымання ўдзельнікаў акцыі сучаснымі карнікамі беларускага народа.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску ва ўнутранай турме НКВД расстралялі тады 132 выдатных дзеячаў беларускай культуры, мастацтва, навукі. 29 кастрычніка 2021 года беларусы па ўсім свеце ўзгадалі тую адну з самых страшных падзей у гісторыі Беларусі.

Гучалі вершы закатаваных паэтаў і беларускіх палітвязняў, знакавыя для беларусаў песні.

Беларусы свету ўшанавалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF