Ніва № 46 (3418), 15 лістапада 2021 г.

Было і зладзейства (ч. 58)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Людзі на Выкрутах бачылі, як злодзеі на саначках везлі ўкрадзены з вяселля дачкі бацюшкі Івана, Лідзіі, той тавар — скрынку гарэлкі. А былі гэта два мясцовыя камуністы, хаця да партыі яны не належалі. Той старэйшы злодзей за савецкім парадкам і Сталінам стаяў. І яны ўжо даўно паўміралі, дык іх прозвішчаў не буду я публічна падаваць па вядомай прычыне. А зладзейства і пакражы былі публічнай з’явай і ў міжваенны час. Сімптомам гэтага бедства была наша галеча і нізкі маральны ўзровень грамадства і іншыя адмоўныя абставіны. Хто ведае? А другі сімптом — гэта хіба асобая жылка да гэтага ганебнага «рамяства».

Калі мае бацькі ў міжваенныя час ужо жылі на сяле і жыў разам з імі дзядуля, брат маёй бабулькі Агафіі (нават іхняга двара не ведаю), яна з дзедам Шулем на нейкі час перабраліся да бацькоў. Гэты дзядулька быў добрым майстрам і сталяром, і так зарабляў крыху грошай. Па-суседску праз вуліцу нешта майстраваў у Карніла Марчука. Адной ноччу была пакража ў дзядзькі Карніла, была ўкрадзена вопратка, сукно і іншыя рэчы. Карніла, яры царкоўнік, пабег да нейкай знахаркі даведацца, хто гэта ўкраў. А тая па нейкіх сваіх «прыкметах» і забабонах адказала: «Гэта той украў, хто ў тваёй хаце нешта там майструе». Значыць, наш дзедка. І Карніла вызваў паліцыю з Бельска-Падляшскага. На ровары прыехалі сам камендант паліцыі і яго памочнік з карабінамі на плячах. Карніла паказаў наш дом, маўляў, адтуль вядуць сляды (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF