Ніва № 46 (3418), 15 лістапада 2021 г.

Хведар Ільяшэвіч — паэт і змагар

Сяргей ЧЫГРЫН

Мінскае выдавецтва „Кнігазбор” выпусціла кнігу выбраных твораў беларускага дзеяча, выдаўца, паэта і гісторыка Хведара Ільяшэвіча (1910-1948). Кніга так і называецца „Выбранае”. Я даўно чакаў, што нехта парупіцца і збярэ яго творы пад адну вокладку. Першым зрабіў гэта Міхась Казлоўскі з Маладзечна, які ў 2000 годзе падрыхтаваў і выдаў „Творы” Хведара Ільяшэвіча. Міхась Казлоўскі ўключыў лепшыя вершы паэта з трох паэтычных зборнікаў, а таксама некалькі твораў другой паловы 1930-х гадоў і трохі эміграцыйных вершаў. Эміграцыйны цыкл — вельмі сумны, у ім адчуваецца туга, якую перадаў паэт вершамі аб прыродзе, аб раскіданай маладосці, аб сябрах і сваяках. Адначасова ў эміграцыйных вершах ёсць іскрынкі надзеі на светлую будучыню, надзея, што ў Беларусі „зацвіце заўтра новая маладосць”. Дарэчы, роднай Беларусі Хведар Ільяшэвіч прысвяціў шмат сваіх паэтычных радкоў. У адным паэт не баіцца за сваю Радзіму, бо „яна, працоўная, прачнулась”, у другім — „зноў, Беларусь, у тваіх безьбярэжжах восень элегію ціха складае”, у трэцім — „з над палёў, дзе дым сьцелюць Беласток і Супрасьль, аж да слуцкіх пшаніцаў калосьсе шуміць”, у чацвёртым — „жніўнёвая ўжо Беларусь адцьвіла у кустох счырванелых”, а ў пятым ужо — „доля твая — недацьветы, Беларусь дарагая мая!” і г.д.

Пра гэта ўсё чытачы прачыталі ў „Творах” Хведара Ільяшэвіча, якія пабачылі свет 21 год таму. І вось новая кніга „Выбранае”, якую ўклалі Наталля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF