Ніва № 46 (3418), 15 лістапада 2021 г.

Вера чыніць цуды — магія Падляшша

Марыя КУЖАЛЕЎСКАЯ

Гэтая пагаворка адлюстроўвае існаванне па вёсках шаптух і «замаўляючых». Такія бабкі гэта першая дапамога ў раптоўных, непрадказальных здарэннях. Бабкі былі даступнымі ў кожную пару дня, ад усходу да захаду сонца. Бо калі сонца хавалася за гарызонт, паспяховасць усіх працэдур меншала, а нават сыходзіла да нуля. Таму бабкі не «лячылі» па захадзе сонца, каб не страціць рэнамэ, калі б дзеянні аказаліся няўдалымі.. Бабкі былі розныя, і больш паспяховыя, якіх славутасць выходзіла па за ваяводства, і такія, якія займаліся справай у абсягу гміны. Былі і бабкі, якія прабавалі сваіх сіл на дапамозе аднавяскоўцам. Некаторыя мелі свае «спецыяльнасці». Адны лячылі ад пераляку, пярэпалаху, шоку. Іншыя былі моцныя ў абясшкоджванні г.зв. «ружы» ці скурных праблем. Сёння ў такіх справах можна схадзіць па псіхолага, псіхіятра ці дэрматолага. Бабкі спецыялізаваліся ў розных галінах медыцыны. Хіба з поспехам, калі мелі пацыентаў.

Калі я была малым дзіцём, мой тата вазіў мяне да бабкі, якая замаўляла лішаі. Жыла яна ў Кожыне. Я часта ў яе бывала не таму, што не было поспеху ў яе лячэнні, але таму, што я вельмі любіла звяроў і прытулялася да коніка, цяляткі Курка — да ўсіх жывёл, якія былі ў гаспадарцы і якія даваліся прытуліцца. Бацькі стараліся мяне ад гэта адмовіць, ды я заўжды прытулялася і ў выніку на маёй скуры паяўляліся высыпкі. І зноў трэба было наведаць бабку. А бабка жыла каля дзесяці кіламетраў ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF