Ніва № 46 (3418), 15 лістапада 2021 г.

Дапамаглі добрыя людзі

Аляксей МАРОЗ

Нядаўна я пісаў пра Віталя Соху з Тапаркоў, які гадаваў 19 кацянят і кошак. Прапанаваў ён людзям добрай волі браць па адным або некалькі кацянят да сябе. Водгук быў нечаканы. Спадарыння Галіна з Гайнаўкі, яна ў сваёй сціпласці прасіла не называць свайго прозвішча, з дапамогай іншых добрых людзей знайшлі прытулак для 14 кацянят, якія праходзяць лячэнне і будуць раздавацца ў адопцыю. Пяць кошак прайшлі стэрылізацыю і ў час пісання артыкула апекавалася імі спадарыня Галінa. Чатыры з іх будуць вернуты спадару Віталю, а хворая кошка, якую ён толькі дакормліваў, будзе пасля лячэння аддадзена ў адопцыю. Галоўная дабрачынца Галіна і іншыя людзі добрай волі будуць надалей дапамагаць Віталю Соху пры кошках і ў іншых патрэбах.

— Калі артыкул пра мяне і маіх коцікаў з’явіўся ў «Ніве», я не разлічваў, што паслядоўнасцю гэтага будзе так радыкальная змена ў мяне на добрае. Дзякуй Богу, што так сталася. Калі артыкул прачытала пані Галіна — асоба з вялікім сэрцам, забрала ад мяне ўсіх кацянят. Зараз займаюцца імі ў Варшаве. Яна вельмі моцна аблягчыла мне жыццё. Я буду хваліць яе, покі буду жыць. Пані Галіна сказала мне, што ў мяне вялікае сэрца, што я займаўся так вялікай колькасцю кацянятак, а я ёй адказаў, што ў яе яшчэ большае сэрца, паколькі звольніла мяне ад апекі над так вялікім статкам кацянятак, — заявіў Віталь Соха. Удакладніў ён, што сама Галіна з сяброўкай паявіліся ў Тапарках ў нядзелю перад 1 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF