Ніва № 46 (3418), 15 лістапада 2021 г.

Словы памяці, сэрца і душы

Яўген ВАПА

Кожная мая паездка на родныя загоны, апрача сентыментальна-бацькоўскіх спраў, вельмі часта прыводзіць да вяртання маёй памяці прызабытых слоў, прыказак, параўнанняў з моўнай скарбніцы маёго роднага дому. Раз за разам у гутарках з татам і апошнімі старажыламі-аднавяскоўцамі ўсплываюць такія жамчужыны, якія проста адразу хочацца зафіксаваць у сваім тэксце, каб проста не прапалі яны з нашай мовы і душы. І калі яны ўсплываюць, я проста са здзіўленнем, але і пералякам канстатую, як жа я змог забыць такое натуральнае параўнанне ў сказе, ці сітуацыйнае апісанне.

Узгадваюцца тады мне і размовы са святой памяці Віктарам Шведам, якога гадавіна знаходжання на нябесным парнасе прайшла проста маланкава. Ён у сваёй творчасці проста прыгаршчамі скарыстоўваў з накопленай стагоддзямі моўнай спадчыны сваіх продкаў, што менавіта давала ягонай творчасці тую натуральную, плывучую, моўную мілагучнасць, якая гучыць проста бы словы песеннага пераказу і вобразу. Маглі мы аб гэтым пераканацца ў час вечарыны ў Падляшскай ксёнжніцы, дзе сустрэліся ў задушны перыяд успомніць адышоўшага класіка беларускай і польскай літаратур. Анатоль Баравік, выконваючы песні на словы паэта, сваім непаўторным моцным голасам перанёс і моц і звышчасовасць Віктаравых слоў у жыцці беларусаў у Польшчы. Дзякую за гэтую сустрэчу перш за ўсё нястомнай ініцыятарцы падзеі — Валянціне Швед, удаве па нашым класіку, якая цягам супольнага іхняга жыцця стала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF