Ніва № 46 (3418), 15 лістапада 2021 г.

Клавіятура

Віктар САЗОНАЎ

Клавіятура — гэта такая штука, на якой мы набіраем на камп’ютары тэкст. Ну, гэта ўсім зразумела і расшыфроўкі не патрабуе, так як у адным з першых тлумачальным слоўніку было напісана, што конь — гэта конь, і пра тое ўсе ведаюць.

Для людзей, якія карыстаюцца кірыліцай, таксама ёсць абсалютна зразумелым тое, чаму на кожным гузіку клавіятуры намаляваны дзве літары, лацінская і кірылічная. Але гэта не заўсёды ведаюць тыя, хто карыстаецца толькі адным лацінскім наборам літар. Ім і ў галаву не прыходзіць, што такая двайная клавіятура можа існаваць у рэальным свеце.

Вось з за гэтага непаразумення і здарыўся некалі даўно, у яшчэ даволі палітычна вегетарыянскія часы вельмі смешны выпадак. Але пра яго крыху пазней. Зараз пра падзеі сённяшніх драпежных часоў.

Выйшла мая кніга. Ну цешуся. А як жа ж! Хто б не цешыўся?! І дзякую ўсім, хто спрычыніўся да яе выхаду. Але хачу, каб разам са мной і іншыя парадаваліся. Для таго мушу хоць паказаць тую кнігу людзям, дазволіць у руках патрымаць, пагартаць старонкі ўрэшце. Ну і вельмі хочацца даць пачытаць яе тым, хто гэтага пажадае. Ну для чаго ж кнігі пішуцца, як не для чытання?!!

Але на роўным месцы намалявалася праблема. Кніга то выйшла ў Беластоку, а я жыву ў Гародні. А лёс у мяне заўсёды быў таямніча жартаўлівы, і, напэўна, вырашыў не мяняць сваіх звычак і гэтым разам. Я аказаўся акурат цяпер не выязны за межы Беларусі, і сам аніяк дабрацца да свайго твора, а тым больш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF