Ніва № 46 (3418), 15 лістапада 2021 г.

Наша (не)апошняя Надзея

Тамаш СУЛІМА

— Грэкі казалі, што паэзія, музыка і спевы ніколі не мінуць, — так Надзея Артымовіч вітала гледачоў незвычайнага канцэрта „Бардаўская восені” ў Бельску-Падляшскім, які быў прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння беларускай паэткі. Ведаем дакладна, што Надзея таксама не знікне.

Змянілася амаль усё. Са студзеня 2018 года сярод нас няма выдатнага творцы і дызайнера Міхала Анемпадыстава, звязанага з фестывалем аўтарскай песні і паэзіі ад многіх гадоў. Ён жа аўтар афіш „Бардаўскай восені”, якімі захапляліся многія гады, член журы фестывалю, добры дух „Бардаў”. Непапраўная страта. У 2019 годзе Бельскі дом культуры перажыў сапраўдную метамарфозу — дарэмна зараз шукаць тую атмасферу падчас канцэртаў, вядомую з папярэдніх гадоў, пах лісця ў новай глядзельнай зале ўжо не той. У старым Бельску цяжка прывыкаць да новага. У 2020 годзе з за сусветнай пандэміі канцэрты ўпершыню не праводзіліся. Эмоцыі, якія суправаджалі беларускіх музыкаў падчас паслявыбарчага нацыянальнага адраджэння, не змаглі, на жаль, матэрыялізаваць на бельскай сцэне. Мы з нецярпеннем чакалі наступнай сямейнай сустрэчы, бо для многіх з нас „Бардаўская восень” — вялікі стол, за які мы садзімся кожны год. Аднак не ўсё змянілася. 30 кастрычніка, традыцыйна ў апошнія выхадныя месяца, мы сустрэліся і селі за стол для Надзеі. Мы селі з надзеяй —з Надзеяй Артымовіч.

Асобу Надзеі Артымовіч не трэба прадстаўляць. Бельская паэтка, стройная, злітая з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF