Ніва № 45 (3417), 7 лістапада 2021 г.

Крыху і пра Ваські

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Даўно не заходзіў я ў Ваські. Бо ж апошнім часам не надта спрыялі хадзьбе вядомыя абмежаванні. Ды і гады адбіраюць ахвоту падавацца ў далёкія вандроўкі. І пасяленні нашы цягам апошніх гадоў значна апусцелі і складана знайсці зараз ахвотных на размову з чужым чалавекам. Раней людзі былі больш адкрытыя, былі маладзейшыя, смялейшыя. А цяпер, інфармаваныя пра розных прайдзісветаў, насцярожана ставяцца да чужых. Калі такога пабачаць на вуліцы, спяшаюць схавацца некуды, абы не мець дачынення з нейкім ліхам. Ну, і вядома са сродкаў масавай інфармацыі, што ад усялякіх „мігрантаў” трэба даваць ходу.

Бадай двое ці трое асоб праехала па вуліцы веласіпедамі, але мінаючы мяне стараліся адварочвацца, сігналячы такім чынам што ніякага кантакту з прахожым мець не жадаюць. Восень з яе неспрыяльным надвор’ем заганяе людзей у хаты, дзе яны, пажылыя, ужо ад некалькіх гадоў зачыняюцца з сярэдзіны, быццам у крэпасці. Будзе пад дзесяць гадоў, калі ў маю прысутнасць у Васьках у цэнтры вёскі сабралася крыху народу каб, традыцыйна, супольна пагутарыць; цяпер такога не было, хаця ішоў я па вёсцы ў выгадны для гутарак бездажджовы, хаця і бяссонечны, час, мо гадзіну да поўдня.

Калі зараз малавата ў Васьках сучаснасці, то трэба хаця падацца ў мінулае, заглянуць у даступныя публікацыі. Каля сарака гадоў таму Ваські наведаў нястомны ў сваіх гістарычных доследах Мікола Гайдук. І так ён здагадваўся пра мінулае гэтай прыпушчанскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF