Ніва № 45 (3417), 7 лістапада 2021 г.

Прысніўся прарочы сон

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з а. Юрым ШУРБАКОМ, папулярызатарам царкоўнай музыкі, шматгадовым членам журы Фестывалю пяючай душы «Гайнаўка».

— У пачатку 1970-х г. выйшла грампласцінка «Muzyka cerkiewna»; выканаўцамі тае музыкі быў Ансамбль царкоўнай музыкі пры Варшаўскай камернай оперы пад кіраўніцтвам Юрыя Шурбака...

— Тую пласцінку запісаў я ў 1974 годзе, альбо ў 1973, а выйшла яна бадай у 1974 або ў 1975 годзе; дакладна не помню — тых пласцінак было мноства. Была гэта абсалютна незвычайная мастацкая падзея на польскім рынку, таму што ніхто да таго часу не запісваў царкоўнай музыкі. Праўда, «Polskie Nagrania» выпусцілі «Малую літургію» Рамуальда Твардоўскага, але гэта былі г.зв. варыяцыі на тэму царкоўнай музыкі. Не была гэта царкоўная музыка sensu stricte, бо былі там інструменты — званочкі, барабанчыкі і іншая ўсялячына.

— Ці складана было ў той час прасоўваць такую музыку?

— Ведаеце, насуперак збітым стэрэатыпам не было аж так складана, таму што рынак быў зусім ненасычаны, хапіла знайсці адпаведных выканаўцаў, а ў мяне яны ўжо былі, бо ансамбль дзейнічаў з 1971 года, ад запісу, які мы выканалі для тэатра ў Шчэціне, які ставіў «Рэвізора» Гогаля. Мы запісвалі царкоўную музыку як фон для гэтага спектакля і дырэктар Варшаўскай камернай оперы Стэфан Суткоўскі, захоплены гэтай падзеяй, запрапанаваў мне цыкл канцэртаў царкоўнай музыкі ў Евангеліцкім касцёле на Плошчы Малахоўскага ў Варшаве. Але і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF