Ніва № 45 (3417), 7 лістапада 2021 г.

Правілы космасу зеляра з Няросьна

Уршуля ШУБЗДА

Пандэмія зрабіла нас больш падазронымі. Нягледзячы на выказванні і парады вопытных спецыялістаў, некаторыя пачынаюць шукаць ключа да здароўя зусім у іншым месцы чым сучасная медыцына. Фітатэрапія (лячэнне зёлкамі) мае штораз больш прыхільнікаў. Таму пры нагодзе лістападаўскіх свят, але і хваробы з якой увесь час вядзецца барацьба, варта ўспомніць і сягнуць па кніжкі доктара з Сакольшчыны, які перш за ўсё чэрпаў веды з адной кнігі — Жывой прыроды.

Чэслаў Клімушка нарадзіўся 23 жніўня 1905 года ў сяле Няросьна. Яго бацькі — Вінцэнты і Зоф’я не былі багатымі людзьмі. Хлопчык рос з двума братамі і трыма сёстрамі (дзве з якіх памерлі ў дзяцінстве). Ён быў ахрышчаны ў фарным касцёле ў тагачаснай Дуброве-Гродзенскай. Змалку яго цягнула ў лес, дзе вывучаў кветкі і зёлкі. Ведаў, якія могуць дапамагчы, хаця ніколі пра іх не вучыўся. У дзесяць гадоў ён вылечыў сваю сяброўку ад бародавак на руках. Чэслаў вучыўся ў гімназіі ў Гродне. Менавіта там ён прыняў рашэнне аб паступленні ў ордэн францішканцаў у Львове. Маршрут даўжынёй больш за 500 кіламетраў ён прайшоў пешшу (не мог сабе дазволіць на пакупку квітка на цягнік). У 1925 годзе пачаў навіцыят у Кальварыі-Пацлаўскай на Падкарпацці, прыняўшы манаскае імя Анджэй. Пазней пераносілі яго ў іншыя кляштары — у Гнезна, Вільню, Лагеўнікі, Варшаву. Пачатак вайны застаў яго ў сталіцы.

Пасля 1945 года брат Анджэй апынуўся на Памор’і. Менавіта тады да яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF