Ніва № 45 (3417), 7 лістапада 2021 г.

Радасць і сум на ровары (ч. 57)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Паабапал дарогі з Дубіч на станцыю Вітава былі пракапаны равы, часта глыбокія. Пры іх можна было і нядрэнна зарабіць. Мы з бацькам таксама капалі роў недалёка ўрочышча Жалубок і хіба больш як 100 метраў пракапалі. А колькі зарабілі? Не памятаю, але хіба нядрэнна. І пясок вазілі, а пасля на паверхню гравій. А тады былі модны жвіроўкі.

У 1962 годзе я і іншыя маладыя людзі ад нас і суседняга Грабаўца пачалі працаваць на дарозе з Гайнаўкі ў Белавежу. Тут залівалі асфальт на гэтай важнай шашы. Нас туды давозілі грузавіком маркі «Стар» кожны дзень раніцай і пасля гадзіны 16.30 адвозілі назад. Шафёрамі былі спадар Герынг — гэта быў добры і сумленны чалавек, і нейкі Хмур, які брыдка лаяўся; і быў яшчэ трэці — Шульц, таксам праклённік і свіння. Тут працавала шмат людзей з многіх вёсак, а праца была цяжкая. Кіраўніком быў Станіслаў Сакалоўскі з Гайнаўкі. Ён зараз пасля вайны з сям’ёю ўспелі ўцячы з мястэчка Шарашэва, што засталося на савецкім баку. Адтуль многія палякі ўцякалі ў паніцы і яны пераважна ненавідзелі нашых людзей. Я працаваў у гэтага кіраўніка аж да самай зімы і пераканаўся, якую ён натуру меў да нас, беларусаў, лічыць сабачую, альбо нават воўчую, хаця яго жонка была нібы колішняя праваслаўная. І ён даведаўся, што я — шчыры беларус, і яшчэ карэспандэнт «Нівы», і таму зненавідзеў мяне, хаця я шчыра працаваў пры пагрузцы жвіру ў прычэпу трактара ці пры іншых фізічных работах. Ён заўсёды без (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF