Ніва № 45 (3417), 7 лістапада 2021 г.

Індзейцы на польска-беларускім памежжы

Алесь СІМАКОЎ

Цікава ўспомніць, прадстаўнікі якіх рэдкіх, незвычайных нацыянальнасцей з’яўляліся на польска-беларускім памежжы.

У свой час нават індзейцы (а калісьці апачы і іншыя былі пастаяннай праблемай для ўлад, войска ЗША і Мексікі) вучылі польскіх пагранічнікаў тонкасцям кантролю граніцы. Нагадаем паведамленне польскага радыё ў маі 2004 года:

«Індзейцы-следапыты вучаць польскіх калег.

Чатырох індзейцаў з Арызоны вучаць польскіх памежнікаў, якім чынам шукаць нелегальных эмігрантаў. Індзейцы, якія прыехалі ў Кентшын, што на паўночным усходзе Польшчы, служаць у Памежнай варце ЗША на амерыканска-мексіканскай мяжы.

Іхны прыезд арганізавала і фінансавала амерыканская амбасада ў Польшчы. Падобныя групы следапытаў вучаць таксама памежнікаў у 25-ці краінах, м.ін. на Кіпры, у Ганконгу і Эстоніі. Як тэарэтычныя, так і практычныя заняткі з амерыканскімі памежнікамі ў Кентшыне будуць працягвацца да 14 траўня».

З’яўленне індзейцаў у пагранічнай і шырэй паласе чакалі многія мясцовыя рамантыкі.

Пісьменнік Аляксей Карпюк, які працаваў з 1961 па 1965 г. загадчыкам агенцтва «Інтурыст» у Гродне, так апісвае ў «дзённіку загадчыка» чаканне сустрэчы з індзейцамі:

«Сёння сярод дзвюх соцень пасажыраў з Кузніцы прыехала 17 чылійцаў. Успаміны з дзяцінства, прачытаны Фенімор Купер разверадзілі якіясь стрункі мае душы. Заходжу ў вагон. Углядаюся ўважліва. Дарэмна спрабую знайсці рысы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF