Ніва № 45 (3417), 7 лістапада 2021 г.

Галадамор — Дзень Памяці 23 лістапада

Марыя КУЖАЛЕЎСКАЯ

«Людзі людзям нарыхтавалі гэты лёс» — гэта лейтматыў вядомай кнігі Зофіі Налкоўскай «Медальёны». Гэты збор апавяданняў адносіцца да часу вайны. Фашысты стварылі такую сістэму, каб свядома і мэтанакіравана мардаваць мільёны людзей, не належаўшых да арыйскай расы. Калі я прачытала кніжку Анны Эплбаўм «Чырвоны голад», асацыявалася яна мне з «Медальёнамі». У кнізе «Чырвоны голад» гэта землякі, часта суседзі, якія былі фанатыкамі Сталіна і ўсляпую верылі свайму бажку, прычыніліся да генацыду на Украіне. Будуючы камунізм, рабілі гэта бязлітасна і доўга. Тая «пабудова» паглынула каля дзесяці мільёнаў чалавечых жыццяў. Першая фаза прыпадае на 19120-1928 гады. Наступная — 1932-1933 гады. Назвалі той перыяд «Галадамор» — ад голаду і памору. Штодзень на Украіне памірала 25 тысяч замучаных людзей.

Савецкі Саюз хацеў будаваць сваю прамысловасць шляхам экспарту лішкаў збожжа. Рэпрэсіі сталі галоўным спосабам здабывання зерня на ўкраінскіх вёсках. Забіралі ўсё збожжа. Не пакідалі ані на харчы, ані для засеваў. Пакаранне смерцю прымянялі за забраныя з поля пару каласкоў збожжа або замерзлых буракоў ці бульбін. Лятучыя брыгады рабілі ператрус па дамах. Забіралі ўсё, што было прыдатнае для ежы. Патрапілі забраць нават з печы варыўшыся суп разам з гаршком. Многіх людзей каралі за тое, што хавалі жменю збожжа — катаваннем, смерцю ці ссылкай. Некаторыя нават лічылі, што Сібір выратавала людзей ад галоднай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF