Ніва № 45 (3417), 7 лістапада 2021 г.

Cямейна і спеўна

Міра ЛУКША

«Пявучыя сем’і» — адна з ініцыятыў Беларускага грамадска-культурнага таварыства, задуманая яшчэ сакратаром БГКТ Валянцінай Ласкевіч як конкурс. Цяпер гэта агляд музычнай сямейнай творчасці. На трэцім аглядзе «Пявучыя сем’і» ў сядзібу Галоўнага праўлення БГКТ па вуліцы Варшаўскай 11 у Беластоку забраліся аматары беларускай песні — слухачы і выканаўцы, якіх не зможа асенняя аўра і пандэмічны стан у грамадстве, для якіх гэта яшчэ адна сустрэча з роднай песняй. У фінансаванні мерапрыемства дапамагло БГКТ Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.

— Вельмі прыемна прымаць вас у сценах Беларускага таварыства пры нагодзе «Пявучых сем’яў», — пачаў імпрэзу намеснік старшыні ГП Васіль Сегень. — Вітаю перш за ўсё выканаўцаў песень, тых, хто іх рыхтаваў, і ўсіх тых, хто прыйшоў дапамагаць ім сваёй прысутнасцю ў самых лепшых выкананнях беларускай песні. Свята прысвечана ўсім тым, хто пры нагодзе розных сямейных свят сустракаюцца, часта і за чаркай, але і з песняй за сталом. Бо калі песня — дык і жыццё становіцца весялейшым, прыгажэйшым. Тут выступаюць часам шматпакаленныя сем’і, якія не пасаромеліся падзяліцца сваім спевам з публікай, якая цяпер скрамней сабралася ў зале, каб паслухаць родную песню. Я хачу пажадаць спевакам, якія ўпершыню прыбылі на мерапрыемства, каб гэта не было іх першае выступленне на сцэне, і нашага таварыства, і іншых беларускіх сцэн. І падзякаваць, што вы спяваеце па-беларуску, не забываеце (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF