Ніва № 45 (3417), 7 лістапада 2021 г.

Перавоз у чорны тупік

Ганна КАНДРАЦЮК

Цяжка гаварыць пра страх, немаральнасць. «Не быў, не бачыў, не ведаў», — адкажуць. Гэта ментальная заслона ад сораму і небяспекі. Людзі ведалі. Шмат чаго ведалі. Звесткі, што трыццаць кіламетраў ад іх хаты, у Сабіборы, кідаюць у печ людзей, разносіліся як смуродны дым з камінаў канцлагераў. Пах паленых цел значыў аколіцу, прыліпаў тоўстым лішаём да шыб акон, залазіў пад ногці, мяшаўся з вадой, балотам і гноем. Прыхаваны ў лесе зброд разносілі курвы, што як мухі на мёд ляцелі ў месца трагедыі, знюхаўшы золата і брыльянты. Сляпіцай перліся ў лес, каб па начах баляваць з лагерным капо. Пры гарэлцы выплывалі наверх грахі і сакрэты. Шлюхі вярталіся да сваіх хат і распавядалі пра казачнае багацце ў лесе. У след цягнулі гурмы шукальнікаў, раскопвалі ямы з астанкамі ахвяр, перасявалі попел, перабіралі недапаленыя косці. Усё для залатога зуба, або пярсцёнка, сцягненага з асмаленай костачкі пальца ахвяры...

Гідкая, немаральная сцэна вайны, вымеценая з памяці без перапрацоўкі, без рэфлексіі. Гэта адзін з сюжэтаў навейшага рамана Анжэя Стасюка «Перавоз». Дзеянне адбываецца ў надбужанскай вёсцы, някранутай цывілізацыйным прагрэсам.

На Падляшшы. На хутарах, дзе жылі сваякі апавядальніка.

* * *

Сын не паспеў распытаць бацьку пра вайну. Пра яе ніколі не гаварылі пры дзецях, пры незнаёмых. А калі даспеў час на размову, памяць у бацькі забрала хвароба — альцхаймер. Сын вырашыў расказаць яго гісторыю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF