Ніва № 45 (3417), 7 лістапада 2021 г.

Усе вучаныя, а карысці...

Яўген ВАПА

Неяк у мінорным настроі атрымаліся мае апошнія нагляданні за светам, пралітыя на паперу. Але ж што зробіш. Відаць, прыйшоў такі час, што ўсё разбуральнае трыумфуе вакол нас. Раптам глядзіш на тое, што робіцца і неяк становіцца табе незразумелым, чаму Бог адабраў у людзей розум, як гаворыць векавая прытча. Аднак мне здаецца, што занадта не можна Усявышнім прыкрывацца і паясняць дурноту чалавечага роду Яго помстай. Тое, што на першы погляд з’яўляецца зразумелым кожнаму хоць крыху думаючаму чалавеку, раптам аказваецца недасяжным сённяшнім мудрагелям, палітыкам, прафесарам. «То ж навэт чоловік нэ учаны тое понімае» — гадамі паўтарае мой дзевяностагадовы тата, калі глядзіць на шматлікія сацыяльныя, грамадска-палітычныя падзеі, якія прыйшлося пражыць яму ў сваім жыцці. Меў ён тут на ўвазе, апрача штодзёншчыны, прагнозы розных з’яў і працэсаў, робленых самымі «аўтарытэтнымі адзінкамі». Такімі словамі звяртаўся ён і да нас — сваіх сыноў, калі мы з аслінай заўзятасцю не хацелі разумець рэалій штодзённага жыцця.Так было за камуны, так ёсць і зараз.

Добра памятаем, што мала хто прагназаваў развал Савецкага Саюза амаль да канца яго існавання. Саветолагі, палітыкі, журналісты не дапускалі думкі, што такое адбудзецца на нашых вачах. А ў маёй памяці прыгадваецца пачатак сямідзясятых гадоў, калі мае пажылыя вяскоўцы на лавачках у святочныя дні як адзін гаварылі ўголас, што Саветы разваляцца раней, ці пазней. І яны не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF