Ніва № 45 (3417), 7 лістапада 2021 г.

Смачна есці

Міраслаў ГРЫКА

Як маецца палітыка да каўбасы? Ніяк, ці амаль ніяк. Усё залежыць ад таго, у які бок мы закоцім наша зыркае вока. Калі на бойню, то ніякай палітыкі там не ўбачым. Але калі ў бок палітыкі, то як бы мы ніколі не выкаціліся з бойні. Ва ўсякім разе, палітыка і бойня — гэта крывавыя справы. Аднак не толькі гэта робіць іх падобнымі адзін на аднаго. Сучасная цывілізацыя, якой яна ёсць, якую мы ведаем і якую будзем ведаць, не пражыла б і года без палітыкі і бойні. Чалавецтва застанецца без смартфонаў і мабільнікаў. Нават без інтэрнэту яно выжыве. У горшым выпадку з’явіцца новы і не менш пакутлівы спосаб зносін. У лепшым выпадку — вернем страчаны час і вернемся да пісання лістоў, адпраўкі адзін аднаму калядных паштовак і няспешных размоў ля распаленага каміна. З іншага боку, без палітыкі, у якой адбываецца бесчалавечнае забойства, і без бойні, якая ўздымае чалавечую жывёлу да ролі святара ў царкве паслядоўнікаў харчовага ланцуга, сто разоў не. Толькі што звычайнаму абывацелю зусім не цікава, што хаваецца пад назвамі «палітыка» ці «бойня». Я нават сумняваюся, ці яму цікава, што адбываецца за шыльдай «царква». Мы звялі гэтыя іншыя важныя паняцці да ролі этыкетак з назвай прадукту, яго кошту і тэрміну прыдатнасці. Сярэднестатыстычнага абывацеля чакае гатовая да ўжывання прадукцыя — ад бойні тлустых каўбас, ад палітыкі выкананых абяцанняў, ад царквы Вечнага збаўлення. На жаль, гэта вялікая памылка. Апроч царквы — вельмі адчувальная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF