Ніва № 45 (3417), 7 лістапада 2021 г.

Беларускія «Дзяды»

Віктар САЗОНАЎ

Нават гарадская мітусня цяперашняга жыцця не змагла істотна памяняць на Беларусі даўнішнюю традыцыю восеньскага ўшанавання памяці продкаў. Ну а на вёсцы яна засталася зусім нязменнай з пары майго дзяцінства, калі мы яшчэ непаўналетнімі назіралі, як у дарослых нечакана адыходзілі на другі план штодзённыя турботы, змяняўся выраз аблічча людзей, станавіўся больш задумлівы, урачысты, як і рухі, і нават гаворка...

Людзі рыхтаваліся ўшанаваць тых, каго больш няма тут, але каго помняць, любяць, берагуць па ім памяць у сэрцы і душы. Згадвалі пра памерлых толькі добрае. Казалі, што чалавека, які пакінуў гэты свет, можна і трэба шанаваць ужо толькі таму, што ён тут быў і зведаў на сабе, што такое ёсць жыццё... Ну а калі ён яшчэ і пражыў тое жыццё прыстойна, то варта асабліва гэта азначыць...

Традыцыя ўшаноўваць продкаў ёсць у кожнага народу. І ва ўсіх ёсць свае адметнасці. Але што да беларускіх „Дзядоў”, то яны найбольш з усіх традыцый раскрываюць нацыянальны характар і менталітэт беларусаў. У гэтай традыцыі разам ужываюцца рэлігійны і свецкі характар, рытуальныя і духоўныя праявы, і яна аднолькава патрэбная як тым, хто ўжо пакінуў гэты свет, так і тым, хто знаходзіцца тут.

Нават „Вікіпедыя” па запыце на беларускае слова „Дзяды” піша, што гэта памінальныя дні ў народным календары беларусаў, а таксама ў насельніцтва, тэрыторыі якога прылягаюць да меж Беларусі. І пералічвае, што гэта Падляшша, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF