Ніва № 45 (3417), 7 лістапада 2021 г.

Падарожжа Паўла Баравіка вакол Зямлі

Аляксей МАРОЗ

Павел Баравік за апошнія дзесяць гадоў падарожнічаў па 44 краінах свету, дзе таксама працаваў. Пазнаёміўся ён з займальнымі месцамі, краявідамі, незвычайнай прыродай, жыццём мясцовага насельніцтва, яго культурай і традыцыяй. Па адукацыі Павел Баравік — антраполаг і філосаф. Падарожжы па свеце яму асабліва цікавыя ў сувязі з яго зацікаўленнямі. Добрае веданне англійскай мовы і раней здабытыя вопыт і веды дапамагаюць яму ў кантактах з людзьмі. Павел Баравік — жыхар Беластока, але цягне яго на радзіму бацькі, які родам з Мора. Прыняў прапанову спаткацца з жыхарамі Гайнаўшчыны, што адбылося 9 кастрычніка ў Гайнаўскім доме культуры. Тут перш за ўсё расказаў пра апошняе падарожжа вакол Зямлі, калі пабываў у 19 краінах. Доўжылася яно каля двух гадоў, паколькі працаваў у Злучаных Штатах Амерыкі, Аўстраліі, Кітаі і Індыі. Удзельнікі сустрэчы з падарожнікам пачулі доўгі, цікавы расказ і пабачылі здымкі займальных месцаў. Даведаліся, як танна падарожнічаць і жыць здалёк ад дому. Павел Баравік звярнуў увагу публікі на многія моманты, калі дапамагалі яму добразычлівыя людзі, якіх спатыкаў у розных краінах і калі мяняў планы падарожжа, залежна ад перашкод і абставін.

— У час сваіх падарожжаў я навучыўся знаходзіць танныя авіярэйсы, нават на вялікія адлегласці, і танныя начлегі. Непрадбачаныя здарэнні маюць вялікае ўздзеянне на выбар накірунку і працягласці далейшага падарожжа. У час сваёй вандроўкі я (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF