Ніва № 44 (3416), 31 кастрычніка 2021 г.

Годзі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

21 кастрычніка ў беластоцкім Цэнтры праваслаўнай культуры адбылася прэзентацыя кнігі Дарафея Фіёніка п.з. «Hodi» пра выхадца з Бельска-Падляшскага, літаратара Юзэфа Такажэвіча. Выхад кнігі быў прымеркаваны да сотых угодкаў смеркі пісьменніка ў 2019 годзе. Тады была зладжана ў Бельску выстава, прымеркаваная да тае гадавіны ды да 180-годдзя ад нараджэння іншага выдатнага сына Бельскай зямлі Эміліяна Адамюка. Цяпер выстава прывандравала ў Беласток.

Дарафей Фіёнік расказваў пра абодвух выдатных белькіх выхадцаў. Кім быў Эміліян Адамюк? Вікіпедыя: «Эміліян Адамюк (11 (23) чэрвеня 1839, Бельск — 5 (18) верасня 1906, Казань) — расійскі урач-афтальмолаг. Нарадзіўся ў Гродзенскай губерні ў беларускай сям’і мяшчан-земляробаў. У 1857 годзе, як лепшы вучань Бельскай гімназіі, ён атрымаў стыпендыю Віленскай навучальнай акругі і паступіў у Імператарскі Казанскі ўніверсітэт на гісторыка-філалагічны факультэт, а праз год перайшоў на медыцынскі. Пасля сканчэння медыцынскага факультэта яго пакінулі на кафедры хірургіі і афтальмалогіі. У 1865 годзе быў прызначаны ардынатарам пры галоўным аддзяленні хірургічнай клінікі. Напісаў і абараніў у 1867 годзе доктарскую дысертацыю, 28 мая 1870 года быў абраны дацэнтам кафедры афтальмалогіі Казанскага ўніверсітэта, у 1871 годзе стаў экстраардынарным, а ў 1872 годзе — ардынарным прафесарам (выкладаў да 1901 года). У 1870 годзе арганізаваў невялікую клініку, у якую прыязджалі сотні хворых. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF