Ніва № 44 (3416), 31 кастрычніка 2021 г.

Паніхіда з анёламі

(гак)

Кажуць, што ў паэтаў няма гадавіны смерці, ёсць толькі дзень народзінаў. У выпадку Віктара Шведа, які ўжо пры жыцці стаў жывой легендай, гэта праўдзіва і адэкватна. Тым не менш, на рукі сям’і і кола бліжэйшых сяброў пакладзены абавязак зладзіць пахавальны абрад і дапоўніць рэлігійныя абавязкі. Першая гадавіна смерці, пераломная дата, тады завяршаецца жалоба і пачынае працаваць памяць «з роду ў род». Памінальнае набажэнства ў першую гадавіну пасля смерці Віктара Шведа, адбылося ў суботу, 23 кастрычніка, у беластоцкай царкве Святога Духа. На двары панаваў халодны, сонечны ранак. Але душу сагрэла ўрачыстая літургія і словы святароў-прыяцеляў:

— Мы пазнаёміліся з Віктарам яшчэ ў Варшаве і я ўдзчны Богу, што звёў з такім выдантным, таленавітым, добрым чалавекам, — гаварыў бацюшка Андрэй Беразавец, паэт, у мінулым таксама карэспандэнт «Нівы». — Я ўдзячны за нашае сяброўства, за супольныя памкненні. І зараз, кожны дзень я малюся за майго прыяцеля, як за роднага члена сям’і.

Словы сяброўства былі выказаны ў царкве па-беларуску, што ўжо само ў сабе дапоўніла сэнс і важнасць прамовы. Пасля, ужо ў сямейна-камеральным крузе, прамову дапоўніў айцец Міраслаў Філімаюк, у прыватнасці пляменнік паэта. Выхаваны ў Катавіцах, сам вывучыў гаворку продкаў і літратурную мову, ды стаў лаўрэатам ніўскага літратурнага конкурсу «Дэбют». Віктар Швед быў для яго «жывым прыкладам творцы»: — Я на хаду запісаў словы і свой лісток паклаў у кішэню, бо гэтак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF