Ніва № 44 (3416), 31 кастрычніка 2021 г.

Памяць пра бежанства

Міхал МІНЦЭВІЧ

Мінула за сотку гадоў ад бежанства 1915 года ў глыб Расіі, а сто гадоў ад вяртання адтуль у 1921 годзе (некаторыя вярнуліся раней) жыхароў Беласточчыны. Бежанцам перажыванні з таго часу запамяталіся больш, чым падзеі Другой сусветнай вайны; яны найчасцей успаміналі бежанства. Я сам сабраў і запісаў каля сарака ўспамінаў жыхароў Орлі і навакольных ды нават далейшых вёсак.

Мінула сто гадоў — шмат часу. Бежанцы ўжо адышлі з гэтага свету. Як трывалая чалавечая памяць пра мінулае? Мой пажылы сусед Міхал Кулік, 1938 года нараджэння, часта згадваў сваё перакананне, што калі чалавек памрэ, то пасля пяцідзесяці гадоў ніхто яго не помніць, нават сямейнікі. Ён таксама перакананы, што трывалую памяць аб чалавеку пакідаюць запісаныя кніжныя ўспаміны. Нашчадкі такога чалавека шануюць такую кніжку, дзе запісаны ўспаміны іхніх продкаў, бо самі найчасцей своечасова не цікавіліся мінулым і яго не запамяталі.

Аналізуючы запісаныя мною ўспаміны пра бежанства, а таксама літаратуру на гэтую тэму, заўважыў я, што даследчыкі бежанства часта абыходзяць некаторыя аспекты кранаючыя дзеянні казакаў, кранаючыя эвакуацыю, лёс пакінутай бежанцамі маёмасці ды падпалы бежанскіх збудаванняў. Не згадваецца пра ўзаемныя адносіны паміж бежанцамі ў дарозе. Замоўчваецца жыццё тых людзей, якія не падаліся ў бежанства. Вайна паказвае цёмныя бакі людскіх паводзін.

Што сёння асталося ў памяці нашчадкаў бежанцаў? Калі б іх спытаць пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF