Ніва № 44 (3416), 31 кастрычніка 2021 г.

Віталь Соха жыве ў згодзе з натурай

Аляксей МАРОЗ

Віталь Соха з Тапаркоў Кляшчэлеўскай гміны жыве ў згодзе з натурай. Вельмі любіць займацца ў агародзе. Вырошчвае тое, што і яго продкі, а таксама сее і садзіць новае. Раней гадаваў кароў і свіней, а зараз — курэй і качак. Вельмі любіць катоў і ў яго яны здаўна. Гадаваў 4 кошкі, а цяпер так склалася, што не змог раздаць кацянят і з кошкамі трымае 15 коцікаў. Пад агароджу падыходзіць пятая кошка, якую таксама корміць.

У роднай вёсцы спадар Віталь вядомы тым, што ўмела выконвае гэтак званыя жаночыя заняткі — вырошчвае агародніну і смачна варыць. Нават хатніх птушак, якія сам гадуе, умела пераўтварае ў смачныя стравы. Зараз жыхары Тапаркоў бачаць, як за Віцяй, як называюць яго аднавяскоўцы, ходзіць табун катоў, кошак і кацянят.

— Ад трох гадоў жывуць у мяне чатыры кошкі. Мой добры знаёмы паабяцаў, што забярэ ў гэтым годзе ўсіх кацянят ад трох цяжарных кошак. Аднак па нараджэнні кацянят доўга ён не з’яўляўся. Прыехаў, калі я быў у лекара ў Гайнаўцы, але хацеў забраць толькі чатырох коцікаў. Пасля ўжо не прыязджаў, толькі сказаў, што яго бацька прынёс дамоў іншых кацянят. Астаўся я з 15 кацяняткамі і гадую іх разам з 4 кошкамі. Пятая, чужая кошка, падыходзіць пад агароджу і я там яе кармлю, паколькі мае кошкі не ўпускаюць яе на панадворак. Хадзіла яна па вёсцы і прынялі яе суседзі з Варшавы, якія жывуць тут часова. Яна акацілася на пустым панадворку, наўскос ад майго дома і вадзіла сваіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF