Ніва № 44 (3416), 31 кастрычніка 2021 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (26). Галасы з-за заслоны маўчання.

Андрэй СЦЕПАНЮК

Не бойцеся, сёння будзе аб смерці. Чырвона-бляклая шэрасць, якая запанавала за акном, надыходзячы перыяд Усіх Святых і Дзядоў, а таксама праходзячы міма час, дазваляюць задумацца на хвіліну над тым, што непазбежнае і адначасова нечаканае. Ці баіцеся смерці? Ці думаеце аб ёй? Ці ўмееце аб ёй нармальна размаўляць? Гэта толькі пытанні, на якія немагчыма пачуць адназначныя адказы. Здавалася б у свеце, які сам сябе называе хрысціянскім, тэма смерці ў ніякім выпадку не павінна выклікаць збянтэжанасці і неспадзяваных дрыжыкаў на шчацэ, дык жыццё гэта толькі рознай велічыні падрыхтоўка да вечнай шчаслівасці, а смерць гэта рэінкарнацыя ў вечную абалонку, якую кожны з нас атрымае паводле яго заслуг. А як бывае найчасцей? Страх, слёзы і пытанне: чаму гэта ўжо я, мае родныя, мае сябры? І зноў недахоп адказаў.

Вакно адчыніць.

Выйсці ў космас начы.

І Млечным Шляхам

Падацца кудысьці.

Свой страх

І мілосць сваю перамагчы,

На гэтай зямлі

Не знайшоўшы выйсця.

Пайсці, каб забыцца

Свой смутак тут.

Пайсці, каб застацца

Незагоеным успамінам.

Самому прыспешыць

Свой Страшны Суд.

Пайсці, каб застацца

Усявышняму вінным.

Рыгор Барадулін, Кон

* * *

На частку з пытанняў, якія паўстаюць у хвіліны, калі ў вачах стаіць ужо непазбежнасць смерці, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF