Ніва № 44 (3416), 31 кастрычніка 2021 г.

Нас не знішчаць

Яўген ВАПА

Тыдзень назад у гэтым месцы пісаў я пра надзею на добрыя навіны. Мяркую, што дапамогуць яны чалавеку, які зараз знаходзіцца ў цалкам безабаронным становішчы ў лабавым сутыкненні з выклікамі цяперашняга дня — тымі грамадска-цывілізацыйнымі, і тымі асабістымі. Штораз цяжэй адшукаць промені надзеі і натуральны здаровы смех, ці невымушаную ўсмешку на тварах блізкіх табе людзей. Кожны абараняецца па-свойму, кожны па-свойму зыходзіць з розуму.

Сам задумваюся неаднойчы, што зараз для нас, беларусаў, з’яўляецца той надзеяй і выратаваннем перад тым, што мае месца на нашай духоўнай Бацькаўшчыне цягам усёй лукашэнкаўскай дыктатуры і падзеямі апошніх двух гадоў? Стараюся выпрацаваць для сябе тое станоўчае, пазітыўнае, што не давядзе да поўнага адчаю і зняверання ў нармальную будучыню. Услухоўваюся ў галасы, словы, лісты сяброў, што воляй гісторыі і сваіх перакананняў і выбараў апынуліся зараз у розных месцах і ўмовах — расцярушаныя па ўсім свеце, быццам тыя птушкі без гнёздаў. Не паляцелі яны ў тытульны вырай, каб вясной ізноў вярнуцца да сябе. Дай ім Божа сіл, надзеі і веры, каб увогуле здолелі вярнуцца і зашчабятаць па-свойму на ўзлонні родных парогаў і двароў.

А ў Беларусі мае сябры зараз сядзяць у турмах па прыдуманых абвінавачаннях. Па сваёй свядомай волі выбралі яны лёс за кратамі, кінутыя туды ашалелым Лукашэнкам і яго акружэннем, не з’язджаючы перад пераследам за мяжу. Адны ў турмах апынуліся толькі за тое, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF