Ніва № 44 (3416), 31 кастрычніка 2021 г.

Звон

Міраслаў ГРЫКА

На пачатку хрысціянства ў Русі цэлебрант абвяшчаў гадзіну багаслужбы і клікаў вернікаў у царкву, стукаўшы малатком па бэльцы з цвёрдага дрэва або па жалезным брусе. Уразаючы іх па розных месцах, у розных рытмах, ён вырабляў розныя па вышыні гукі. Яны распаўсюджваліся далёка, тым больш што тагачасныя храмы часта размяшчаліся на схілах рэк або азёр. Гук разносіўся па вадзе. Айцец Гаўрыіл у скіце ў Адрынках, раскладзеным — а як жа! — на беразе Нарвы, напэўна, практыкаваў гэтую старажытную форму заклікання вернікаў. Асабіста я гэта не раз чуў, але не бачыў. Аднак, хто б не «стукаў», кожны раз хваля гэтых гукаў выклікала неакрэсленую, першародную ці, магчыма, зыходзячую з глыбінь маёй істоты, тугу. Я застываў і прыслухоўваўся да каларатурнай паслядоўнасці высокіх, светлых, а потым зноў нізкіх і цёмных таноў, адчуваў іх фізічную адпаведнасць рытму ўласнага сэрца. Неймаверным чынам той перастук, які зыходзіў са скіта і з маіх грудзей, спалучаўся з вобразам шчаслівага дзяцінства. Хай бы я захаваў хоць маленечкую яго частачку да смерці ў чыстым, біблейскім стане. Сапраўды, наколькі цяжка дарослае жыццё...

Як сцвярджаюць даследчыкі, званы трапілі на Русь з Візантыі і Грэцыі. Без іх Адрыноцкаму скіту даводзілася доўга абыходзіцца — усё ж такі гэта затратнае ўкладанне. Таму доўгія гады можна было чуць толькі Гаўрыілавы «білы» або «кляпала». Так называлі гэтыя драўляныя або жалезныя сурагаты званоў у раннехрысціянскай Русі. Скіт (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF