Ніва № 44 (3416), 31 кастрычніка 2021 г.

На вёсцы

Віктар САЗОНАЎ

„На вёсцы ранак бразгае вядром”. Гэтыя словы аднаго гарадзенскага аўтара міжвольна праляцелі па душы, як я толькі запусціў рухавік машыны, што мусіла завезці мяне на вёску. І адразу прыйшла думка, што сённяшняму маладому чалавеку тая фраза будзе не так зразумелая, як мне. Бо яны не чулі, як бразгае вядром ранак. І не пачуюць. Няма каму ўжо там раненька ісці па ваду. Маладыя выехалі, а старыя зранку доўга размінаюцца, каб набрацца сілы проста для хады. Ды і няма для каго насіць тую ваду. Няма каровак, няма свінак, нават курэй няма. Няма каму іх даглядаць. Ранак, які так хораша і так прыемна бразгае вядром, застаўся толькі ва ўспамінах шчаслівага дзяцінства...

Ды і ездзім мы зараз на вёску часцей не з самай прыемнай патрэбы. Яшчэ нядаўна людзі імкнуліся як мага часцей наведаць родную вёску, бо гэта іх малая радзіма. Хацелі часцей прывозіць туды сваіх дзетак, бо там добра. Пакідалі на ўсё лета, бо іх дзядулі і бабулі яшчэ мелі дастаткова сіл, спрыту і розуму, каб даглядаць тых ды выхоўваць, перадаваць сваю мудрасць і жыццёвы досвед...

Ну, а забіраючы дзяцей, цягнулі з вёскі не толькі сваіх нашчадкаў, але і сала, свіныя плечы, бульбу, самагонку... Усё, чым так шчодра аддзячвала беларуская зямелька іх працавітых бацькоў...

Крыху пазней ужо гарадскія жыхары прыязджалі на вёску, каб дапамагчы сваім паслабеўшым бацькам садзіць і капаць бульбу, падраўняць плот, падперці балясінай перакошаную (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF