Ніва № 44 (3416), 31 кастрычніка 2021 г.

Гісторык-славіст Любоў Разумоўская

Сяргей ЧЫГРЫН

Упершыню пра польска-беларускага і расійскага гісторыка-славіста, філолага і перакладчыцу Любоў Разумоўскую (дзявочае прозвішча Арасімовіч, 1897-1969) я напісаў у сваёй кнізе „З беластоцкай зямлі” (Беласток 2008, с. 230-233). У кнізе пра яе быў надрукаваны мой артыкул „Даследчыца Яна Длугаша”. Праўда, адшукаваць яе фотаздымак тады я так і не змог. Не дапамог мне і беларускі даследчык і пісьменнік з Санкт-Пецярбурга Мікола Нікалаеў.

Прайшоў час і шмат новага знойдзена пра нашу таленавітую беларуску, доктара гістарычных навук Любоў Разумоўскую. Адшуканы і фотаздымак, хоць не дужа добрай якасці, але ён ёсць.

Любоў Разумоўская (Арасімовіч) нарадзілася 2 ліпеня 1897 года ў Бельску-Падляшскім. Сям’я ў яе бацькоў была даволі вялікая — шасцёра дзяцей. Бацька Вячаслаў Арасімовіч працаваў юрыстам. Маці займалася хатнімі клопатамі, даглядала дзяцей.

Перад пачаткам Першай сусветнай вайны сям’я Арасімовічаў выехала ў бежанства ў Казань, хаця ніхто не хацеў і не жадаў пакідаць родны Бельск. Люба Арасімовіч паспела яшчэ скончыць жаночую гімназію ў горадзе Пётркуў-Трыбунальскі, што ў Лодзінскім ваяводстве. А ў 1914 годзе дзяўчына паступіла на Казанскія вышэйшыя жаночыя гісторыка-філалагічныя курсы. На гэтых курсах бельская студэнтка пачала спецыялізавацца ў галіне славяназнаўства. Яе дыпломная праца „Байка ў рускай і польскай літаратурах. Крылоў, Красіцкі, Нарушэвіч” атрымала высокую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF