Ніва № 43 (3415), 24 кастрычніка 2021 г.

Пра пушчу і мігрантаў

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Задумалася мне прайсціся па Лядскай пушчы; не хадзіў тудою бадай з пяць або і больш гадоў. І пры нагодзе хацелася пабачыць прагрэс мадэрнізацыі шашы паміж Беластокам і Гайнаўкай. Наконт апошняй можна сказаць, што «старая» шаша ўжо змадэрнізавана і здадзена карыстальнікам, а новая яе частка — аб’езд Трасцянкі і эстакада над Нарвай — усё яшчэ дамадэрнізоўваецца.

Можна радавацца новаму, а можна і насцярожвацца. Вось паміж Храбустоўкай і Навасадамі на выпуклай вертыкальнай закругленасці, за якой не відаць дарогі і дзе павінна быць намалявана непарыўная лінія пасярэдзіне асфальтавага насцілу, намалявана перарывістая лінія. Нескладана ўявіць, якую гэта стварае небяспеку, калі палкаму і легкадумнаму вадзіцелю захочацца абагнаць акурат там нейкую іншую машыну, а лінія гэтага не забараняе. Такая неахайнасць арганізатараў дарожнага руху з’яўляецца свайго роду мінай, падкладзенай пад бяспеку вадзіцеляў і пасажыраў. Толькі зараджана тая міна не порахам ці тратылам, але чалавечай легкадумнасцю. Недзе ў шырокім свеце тэрарысты ўзрываюць фізічныя бомбы ці міны на базарах ці ў храмах, а ў нас віртуальныя на дарогах...

А цяпер час падацца ў Лядскую пушчу. Гэта, па сутнасці, гістарычная ўжо назва, бо з пушчы асталося нямнога. У тым ліку і талковай пра яе інфармацыі. Для прыкладу, артыкул у Вікіпедыі нясе ў інфармацыю шмат хаосу: «Granica między Puszczą Białowieską a Ladzką ma charakter umowny, na ogół jest (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF