Ніва № 43 (3415), 24 кастрычніка 2021 г.

Час будоўляў (ч. 55)

Мікалай ПАНФІЛЮК

І тут недалёка стаяў стары кавалер Андрэй Жук, а ён сваяк таго хулігана, што мяне пачаў біць і падгушкаў яго да далейшай бойкі, кажучы: «О, я бы не дараваў бы, каб мяне хтось голасна празываў!». І гэтага хапіла, і той хлапец — хуліган Грыша ўхапіў камень і ўдарыў мяне па галаве. Што праўда, я ўтрымаўся на нагах і не ўпаў, але моцна забалела. Людзі збегліся, і мае бацькі таксама, але бойка ўжо закончана. Але знайшліся сведкі па маёй старане, бо гэта бачылі, што я не вінаваты і нават рукі ў сваёй абароне не падняў на свайго ворага, які без дай прычыны напаў на мяне. І мне цвёрда раяць: падаваць у суд на гэтых трох і мы будзем сведчыць у тваёй абароне, што яны цябе пабілі і мы гэта навочна бачылі. На другі дзень сядаю на свой ровар «Балтык» і еду ў Кляшчэлі да асяродка здароўя атрымаць «пасведчанне аб пабоях» (у Дубічах тады такіх не выдавалі) і атрымаў яго ад рукі. А на двары гарачыня і хочацца напіцца, а тут каля сталовай вялікая чарга за цёмны півам. І я стаў у чарзе і на мяне глядзяць, як на нейкага разбойніка, бо твар у мяне раздрапаны і галава ў бінце. А прадаўшчыца, здаровая як кабыла, піва прадае як ёй хочацца і каму хочацца, і на мяне нават не глядзіць, нават калі я дайшоў да самага прылаўка ды папрасіў гэты напой, а ён жа без ніякага алкаголю. Аднак яна мне яго не прадала, а толькі пільнавала сваіх гарчароў. І такім чынам закончылася мая прыгода ў сталовай у Кляшчэлях.

Такі быў парадак пры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF