Ніва № 43 (3415), 24 кастрычніка 2021 г.

Ландшафт

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Сама радасць, што ў Ляўкове і наваколлі ў нашу «Ніву» заглядае шырокі спектр чытачоў; і то не толькі з простанароддзя, але і больш важныя чыны. Вось нядаўна пісаў я, што на ляўкоўскіх скрыжаваннях не надта бяспечна і падказваў, якія меры трэба было б прыняць, каб тыя небяспекі ў нейкай хаця меры прадухіліць. Сыходзіў я са сваіх меркаванняў наконт дарожных развязак, спрактыкаваны на аўтамабілях, на веласіпедах і на сваіх дваіх. Ну і нашы дарожныя чыны з належнай павагай прыхіліліся да маіх заўваг і адэкватна задзейнічалі.

Калісь мой дзед, які рос у царскі яшчэ час, калі пазней на ягоным гарызонце з’яўляўся нейкі новы чалавек, адразу цікавіўся, якая ў таго новага должнасць — значыць, які яго чыноўніцкі ранг. Гэта вельмі істотная даведка — вядома тады, чаго можна ад такога спадзявацца. І як да такога ставіцца. Не толькі ў царскі час, але і ў наш, цалкам мадэрны. Асабліва гэтая даведка важная ўсялякім чынам у нашай частцы свету, дзе царская і пазнейшая спадчыны не цалкам аджылі.

Мабыць і нашы дарожныя чыны, пад якімі ляўкоўскія скрыжаванні, пабачыўшы, што мая должнасць цалкам мізэрная, паставіліся да маіх прапаноў з такой жа мізэрнай павагай. І вырашылі задзейнічаць па-свойму. Бо калі б у мяне была должнасць вышэйшай магутнасці, то — калі б я прапанаваў на ляўкоўскіх дарожных вузлах нават эстакады ці тунэлі — яны б тыя эстакады ці тунэлі ўміг выстраілі. А ў сілу майго рангу яны знайшлі цалкам арыгінальнае, як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF