Ніва № 43 (3415), 24 кастрычніка 2021 г.

З яйкамі ў Камень (2)

Ганна КАНДРАЦЮК

З панадворка Данілюка не відаць Бярэзаўкі і запыт пра буслоў займае мне мову. Па галоўцы боўтаецца трывожная думка. Відаць, ён, седзячы пры сваіх крыжах на лавачцы, бачыць людскія думкі і ўчынкі — хто што пабачыў, хто што наброіў, хто што тайком прыдумаў. Нічога ад яго не схаваеш. Не дарма людзі абыходзяць гэты панадворак краем, не жагнаюцца пры яго хаце. Стаю здзервянелая, без дыху, як падрэзаная асінка. З абамлелых ручанят высунулася карзінка і з ляскатам грымнула аб брук. Пад нагамі ўжо смуродная лужына. Гэта разбіўся воцат і параніў ногі. Як праз імглу бачу стружку крыві, якая сцякае па левай лытцы, між пальцам тырчыць кавалак шкла ад разбітай бутэлькі.

Дзед аднак глядзіць на мяне ласкава і ціха прамаўляе:

— І ты паляціш як тыя буслы за мора, — і пальцам паказвае на неба, дзе плаваюць белыя хмары.

Гляджу ўгару і адчуваю як праясняецца ў вачах, як адплывае параліч з цела. Не разумею, пра што ідзе мова, але мае мазгі працуюць ужо дакладна. Як жа цяпер вярнуцца дамоў? У карзінцы размяк ванільны цукар, не будзе пранікаў. А галоўнае, воцат! Ён неабходны для халадцу, які кожны дзень на абед рыхтуе мама. Шчасце, што ў вузялку грошы жалезныя, што аміяк у фольгавым мяшэчку. Адвяртаюся на пяце і ў спеху вяртаюся ў магазін да Васі. Але ён ужо паехаў на поле, трэба чакаць пакуль вернецца са сваімі снапамі. Побач склепу збіраюцца дзядзькі, кураць папяросы, хваляць Герка і кажуць, што ў паветры пахне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF