Ніва № 43 (3415), 24 кастрычніка 2021 г.

Чалавечы дурман і гнеў Божы

Яўген ВАПА

Так хочацца добрых навін — пра спакой і мір на зямлі, што каранавірус адступае, добрых інфармацый, што не будзе велізарнага павышэння цэн на газ і энергію, што інфляцыя не давядзе нас да жыццёвых банкруцтваў, што наша здароўе пойдзе ў лепшы, а не горшы бок. Хочацца, каб крызіс з уцекачамі на беларуска-польскай мяжы закрыўся, а межы адкрыліся для звычайнага турызму. Марыцца, каб антыбеларуская і антычалавечая дыктатура Аляксандра Лукашэнкі скончылася, быццам тая найбольш змрочная ноч у гісторыі гэтай часткі Еўропы. Здаецца, што ж перашкаджае чалавецтву ісці да лепшага, а не правальвацца ў бездань кашмарнасці? Пытанні самі ціснуцца на вусны і ў галаву, але аднікуль не чуваць адказу. Усё пераўтвараецца ў нейкае шалёнае змаганне ўсіх супраць усіх, адзін супраць аднаго. Нейкая разбуральная сіла ўступіла, здаецца, у людзей, якім рацыянальнае, гістарычнае мышленне зусім не чужое. А тут маюць пакаціцца галовы і быць спушчана кроў сапернікаў, сяброў, знаёмых. Палітычнае, грамадскае, культурнае кілерства становіцца сродкам функцыянавання дэмакратычных дзяржаў і грамадстваў. Робіцца мне страшнавата перад тымі ўсімі ўмоўнымі генераламі і афіцэрамі такіх закалотаў, якім больш за пяцьдзясят, шэсцьдзесят, а нават семдзесят гадоў. Канібалы без зубоў патрабуюць з’ядаць усіх, хто не думае па-іхняму. А атмасфера гусцее і пераносіцца на штораз маладзейшых і агрэсіўнейшых да супрацьлеглых поглядаў. Калі раней гаварылася, што з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF