Ніва № 43 (3415), 24 кастрычніка 2021 г.

Шпілька ў крэсле

Міраслаў ГРЫКА

У школьныя гады, больш-менш паўстагоддзя таму, мяне ў школе вучылі, што Міцкевіч і Славацкі — вялікімі паэтамі былі. Менавіта ў такім граматычным парадку. У іншым выпадку можна было атрымаць двойку. Ва ўсякім разе гучнае адмаўленне гэтага афіцыйнага парадку мела ў сабе нешта падобнае да школьніцкага садамазахізму, як пацешная маленькая шпілька, падкладзеная на настаўніцкім крэсле. У даваеннай і постсталінскай эндасацыял-дэмакратычнай Польшчы шанавалі рамантызм. Пра беларускую, літоўскую, украінскую ці яўрэйскую літаратуру я ведаў столькі, колькі мне ўдалося выкрасці з бацькавай бібліятэкі. Не тое, каб бацька паклаў на іх замок. Прасцей кажучы, большасць з іх, гэта значыць меншасць яго бібліятэчных фондаў, былі надрукаваны на мове арыгіналаў аўтараў. Нагадаю, што толькі з 5 класа пачатковай школы нас вучылі няпольскай мове. Дакладней, рускай. Ах, гэтыя буквы! Як я зайздросціў свайму сябру — і, як высветлілася праз шмат гадоў — на ўсё жыццё — Уладзю, беларусу з Баброўнікаў, што ён ніколі не ставіўся да іх як да калючак глогу, а як да літар. Ён нават прачытаў з іх нешта пра Скарыну, ды хіба не выскокваў з гэтымі ведамі. Але ўсё ж таго, што я зведаў дзякуючы яму, было ўсё роўна недастаткова. Аднак значна больш, чым ведалі мае калегі. Гэтак жа, як і ўсё маё пакаленне, зачыненае ў траўматычнай школе польскага рамантычнага нарцысізму. Я не да канца ўсведамляў, але інтуітыўна адчуваў, што kaganek польскай адукацыі больш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF