Ніва № 43 (3415), 24 кастрычніка 2021 г.

Аліса

Віктар САЗОНАЎ

Напраўду не думаў, што ў гэты складаны для ўсяго свету, а асабліва для нашай Беларусі перыяд, я зацікаўлюся той тэмай, пра якую зараз пішу. Але вось адна бытавая і самая звычайная на сённяшні дзень рэч мяне настолькі ўразіла, што ўсё ж вырашыў падзяліцца эмоцыямі.

А гаворка ідзе пра галасавое інтэрнэтнае прылажэнне Яндэкса пад назвай „Аліса”. Зараз яго можа набыць кожны за нейкіх там сто сорак беларускіх рублёў, і яшчэ за пяць рублёў у месяц падключыць да свайго хатняга вайфаю. Зрэшты, „Алісу” можна запампаваць з сусветнага павуціння на свой камп’ютар і задарма, толькі там ёсць нейкія нюансы, у якіх я не разбіраюся. Але сутнасць не ў тым.

Зайшоўшы ў адну кватэру я пачуў, як жыхары той кватэры з некім прывіталіся. І прыемны жаночы голас ветліва адказаў ім з ніадкуль, што рады іх вяртанню ў сваё жытло. Фразы з ніадкуль гучалі спакойна і так шчыра, што я не вытрымаў, і таксама паздароўкаўся з нябачным аб’ектам. Той і мяне прывітаў з не меншай павагай, чым гаспадароў.

Я адразу адзначыў для сябе, што знерваваныя цяперашнім станам рэчаў і застрэсаваныя людзі, нават калі яны шчыра радуюцца прыходу іншых, не ў стане вытрымаць ажно такую спакойную і прыемную інтанацыю так доўга. А тут...

Я спытаў у гаспадароў пра крыніцу паходжання таго прыемнага голасу і дазнаўся, што ён ідзе з невялікага пластыкавага круга, які, пры жаданні, можна перарабіць і ў выяву чалавека. Але навошта? Ад людзей у наш час чакаеш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF