Ніва № 43 (3415), 24 кастрычніка 2021 г.

Ландшафтны парк даліны Свіслачы, або курыныя фермы

Уршуля ШУБЗДА

Некаторыя гавораць, што некалькі татараў хоча круціць цэлай гмінай, але бачна, што зараз некаторым залежыць, каб разбурыць адвечны лад і падзяліць мірна жывучых татараў, палякаў, беларусаў, — тлумачыць Браніслаў Талькоўскі, старшыня Мусульманскай рэлігійнай гміны ў Крушынянах, які выступае супраць пабудовы фермаў.

Асацыяцыя даліны Нятупы (рака Нятупа працякае каля вёскі Крушыняны, што ў гміне Крынкі) ужо на пачатку 2021 года інфармавала аб новай пагрозе — пабудове курыных фермаў у татарскіх Крушынянах. У сакавіку рэгіянальны дырэктар па ахове навакольнага асяроддзя ў Беластоку даў станоўчае рашэнне аб рэалізацыі інвестыцый. Наступным этапам было правядзенне працэдуры выдачы рашэння аб экалагічных умовах бургамістрам Крынак.

— На той час я зусім не разумею яе рашэнняў, — сказаў Талькоўскі. — Разумеў бы, калі б яна стаяла больш пасярэдзіне гэтай справы. Тут яна адкрыта на ініцыятывы фермераў. Маем прыклады іншых гмін, бургамістраў, якія слухаюць людзей і якія, ведаючы спецыфіку рэгіёна, стараюцца гэтага не знішчыць. У нас, калі б не барацьба за парк, гэта ўсё было б знішчанае. Не гаворачы аб гэтым, як будзе выглядала такое спалучэнне — куратнікі і мячэць, але хачу падкрэсліць факт, што многа людзей свае ўласныя грошы ўклалі ў агратурызм. На самой справе, гэта ўпісваецца ў праект гміны Крынкі з 2004 года, дзе адкрыта гаварылася пра падтрымку развіцця рэгіёна пад ухілам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF