Ніва № 42 (3414), 17 кастрычніка 2021 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (25). Восеньскія бардаўскія мроі

Андрэй СЦЕПАНЮК

Гэта зноў яна, аранжавая з адценнем жоўтага, у пераходжанай вопратцы, з адплываючай сумнай усмешкай, зноў яна, восень. Як добра затапіць ногі ў падсохлай лістоце і пашугаць імі быццам малы хлопчык, які трымае цесна за руку сваю маму. Усе яе апісваюць, многія гавораць, што ненавідзяць і адначасова кахаюць. А яна прыходзіць, швэндаецца па вуліцах і панадворках, тых больш думаючых уводзіць у цяжкія дэпрэсіўныя станы (або яшчэ большыя) і не робіць сабе нічога з таго, што яе пранізлівыя вочы не аднаго звялі ўжо з гэтага свету. Яна — восень. Яна — каралева. Яна — прыродная femme fatale.

Ці існуе яшчэ фестываль «Бардаўская восень», які столькі гадоў быў апошнім востравам кастрычніцка-лістападаўскай надзеі на бельска-гайнаўска-беластоцкай зямлі? Яго апошнія папсавыя выданні несумненна вялі ўжо яго ў нябыт, але такое «Басовішча» сышло са сцэны з вялікім гукам, а нават фільмам Юркі Каліны, а пра «бардаў» зрабілася ціхутка, ціхутка, ціхутка... Але нічога, ад чаго ў нас фантазія. Запрашаю затым на наш, супольны з вамі бардаўскі канцэрт.

Сцэнай хай будзе зрошаная трава над Бугам і ападаючая ранняя імгла, з якой усплывае першы выканаўца са сваёй неразлучнай гітарай. І не можа быць гэта ніхто іншы, толькі Алесь Камоцкі з бардаўскім шэдэўрам усіх часоў.

Чарговая восень

закручвае сумны матыў

Пад цень непазбежнага,

даўна вядомы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF