Ніва № 42 (3414), 17 кастрычніка 2021 г.

Актобэрфэст

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У маім прыходзе наракаць на адсутнасць неардынарных падзей не прыходзіцца. Некалькі тыдняў таму пісаў я на гэтых старонках пра помнік крышку іншаверным армянам побач царквы. А далей над тым жа помнікам паявіўся «амафор» піўнога брэнду «Kozel». Не магу надзівавацца. Магчыма, я, грэшны прафан, не ведаю ўсяго духоўнага, можа тая піваварня пастаўляе ў храмы імшальнае піва...

Папраўдзе, прысутнасць піва ў духоўнай прасторы не павінна здзіўляць — гэта біблейскі напой. Праўда, у біблейскі час пра піва не было літаральнай згадкі, у Бібліі згадваецца пра сікеру. Вікіпедыя: «Сікера — у даўніну на Блізкім Усходзе агульная назва ўсіх алкагольных напояў апрача віна. Такія напоі вырабляліся з соладу (піва), мёду, салодкіх фруктаў і г.д. Часта згадваецца ў Бібліі». І па-польску: «Sycera (zwana też szekar) — mocny napój sfermentowany, sporządzany z owoców, zwłaszcza z daktyli, z niektórych zbóż lub miodu. Określenie pochodzi z czasów biblijnych, więc nie odnosi się do wysokoprocentowych alkoholi w dzisiejszym rozumieniu (np. wódki czy spirytusu), lecz do wysokoprocentowych win lub — najprawdopodobniej — do piwa. Jest to jeden z napojów, którego nie można spożywać po ślubowaniu nazireatu».

Назарэйства было клятвай адрачэння ад віна і іншых узбуджальных напояў, ад стрыжэння, ад кантакту з памерлымі. Такімі назарэямі былі вядомыя з Бібліі асілак Самсон і дваюрадны брат Ісуса Іаан Хрысціцель, верагодна і сам Ісус. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF