Ніва № 42 (3414), 17 кастрычніка 2021 г.

Беларускі фэст у Чахах-Арлянскіх

Аляксей МАРОЗ

Чахі-Арлянскія Дубіцкай гміны распаложаны на ўскраіне Белавежскай пушчы. Апошні музычны фэст быў тут арганізаваны дзесяць гадоў таму, але нагода была сумнай. Мінала тады дзясятая гадавіна пажару, ад якога пацярпелі лес, клуні і гаспадарчыя будынкі. З гэтай нагоды былі ўстаноўлены вялікі крыж і помнік каля вясковай святліцы і прымацавана дошка з інфармацыяй аб пажары. Мае суразмоўцы не памяталі, каб раней у іх быў ладжаны беларускі фэст. Менавіта ў такіх сёлах у першую чаргу арганізуюцца белфэсты з цыкла «І там жывуць людзі». Такое музычнае мерапрыемства 19 верасня адбылося ў вясковай святліцы ў Чахах-Арлянскіх. Яго арганізатарамі выступілі Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы і ўлады гміны Дубічы-Царкоўныя.

Надвор’е было халоднае, ветранае, падаў дожджык і таму фэст праходзіў у нядаўна адрамантаванай вясковай святліцы. На фэст прыбылі вяскоўцы, іх гарадскія дзеці, якія гасцявалі ў бацькоў, а таксама жыхары суседніх сёл. Асаблівая радасць была бачна на тварах найстарэйшых жыхароў, якія даўно не пабывалі на беларускім культурным мерапрыемстве і вялікім святам было ім слуханне беларускіх песень у адборным выкананні. Белфэст адкрыў войт Лявон Малашэўскі, які заклікаў жыхароў гміны прыняць удзел у перапісе насельніцтва (канчаўся ў верасні) і заахвочваў да вакцынацыі ад каранавіруса. Першым займальна выступіў беларускі калектыў «Ручаёк» з Белавежы, якому на акардэоне падыгрываў кіраўнік (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF