Ніва № 42 (3414), 17 кастрычніка 2021 г.

Дапамога бежанцам — легальная!

Міра ЛУКША

Бежанцамі перакідваюцца на мяжы. Ахвяры адціску топяцца ў багне, замярзаюць, трапляюць у бальніцы. Лекары падляшскіх СОР — бальніц хуткай медыцынскай дапамогі кажуць, што бежанцаў штодня да іх прывозяць — прастуджаных, знясіленых, галодных, абязводжаных, параненых, у тым ліку дзяцей.

Памежнікі паведамляюць у твітары, што ў першы дзень кастрычніка была зроблена 601 спроба незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Службоўцы затрымалі 29 чалавек: 23 грамадзян Ірака, 3 грамадзян Ірана, 2 грамадзян Анголы і грамадзяніна Конга ды 5 памагатых: 2 грамадзян Украіны, 2 грамадзян Сірыі і грамадзяніна Малдовы. Паводле звестак памежнай службы, у верасні «былі зроблены 7535 спробы перасячэння польска-беларускай мяжы».

Новін

Жанчына па імнені Новін, выратаваная з балот на супрасльскіх падрэчках, правяла два тыдні ў коме ў рэанімацыі ў шпіталі ў Беластоку. Ніхто не ведаў, хто яна, у рэшце рэшт знайшла яе сям’я, якая жыве ў Нямеччыне. Новін была ў групе з васьмі чалавек — трох жанчын і пяці мужчын — знойдзеных 19 верасня ў ахалоджаным стане ў поймах ракі Супрасль. Гэта было не на самай мяжы. Яны ўжо дасягнулі значнай адлегласці на тэрыторыі Польшчы — былі ў ваколіцах вёскі Пянькі пад Міхаловам. Раніцай загразлі ў дрыгве і не маглі адтуль выбрацца, такія былі знясілены. Памежнікам было цяжка дабрацца да іх, паклікалі на дапамогу пажарнікаў з Добраахвотніцкай пажарнай часці ў Міхалове. Яны ўвайшлі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF