Ніва № 42 (3414), 17 кастрычніка 2021 г.

А і Я. Мая сям’я. Мой радавод. То наш народ. Генетычны алфавіт

Яўген ВАПА

Чалавек, прырода, свабода. Для беларускай пісьменнасці такі трохкутнік стаў адным з важнейшых, мэтанакіраваных напрамкаў літаратурнага працэсу — у такой самой ступені як для паэтычнага, так і празатарскага ўяўлення. Але без перажытага ў сабе адчування тых працэсаў не народзіцца і першая, самабытная, духоўная творчасць. На такім узаемапраніканні выбудоўваўся і свет першабытнай народнай міфалогіі, абраднасці, фальклорнай спадчыны, свет поўны змагання дабра са злом, гераічных змагароў, што выступаюць супраць зямным уладарам. Свет казак, у якім на роўных правах існуюць, размаўляюць, сябруюць і ваююць звяры і людзі. Хатняя і прыродная стыхійнасць разам, або супраць сябе. А ўсё ў свеце падлітым касмічным гукам замоваў, спеваў, танцаў, пераўтварэннем бачанага ў нябачнае. І наадварот, дзе без магічнага і містычнага не можа ісці жыццё сваім зямным ходам. Адвечна счэпленае з сабою без разрыву каханне і нянавісць, дабро і зло, сумнае і вясёлае. Кругагляд жыцця і смерці. Свет, які стагоддзямі ў натуральнай стыхійнасці з пакалення ў пакаленне перадаваўся ў сялянскую спадчыну, якая чалавечаму роду даставіла столькі кашмарных, зямных выпрабаванняў. Падданства, паншчына, калгасная сістэма, голад, заразы, знішчальныя войны і ўсё найгоршае, што нават от так сабе не прыдумаеш, змушаны былі перажыць нашы продкі, перанесці эканамічны, сацыяльны, грамадскі, нацыянальны прыгнёт. Менавіта тая частка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF