Ніва № 42 (3414), 17 кастрычніка 2021 г.

Нобелеўская прэмія міру — журналістыцы

Яўген ВАПА

Пятніца, 8 кастрычніка. Нарвежскі нобелеўскі камітэт аб’яўляе рашэнне аб прысваенні Нобелеўскай прэміі міру 2021 года. Не здзяйсняюцца прагнозы букмекераў наконт патэнцыйных пераможцаў сёлетняй узнагароды, сярод якіх бачылася імі Святлана Ціханоўская. Тыдзень таму назад, пішучы фельетон пра Нобелеўскую прэмію беларускаму народу, хацелася мне, беларусу, каб справа майго народа і духоўнай Бацькаўшчыны атрымала міжнароднае прызнанне і штуршок для выстаяння супраць антыдэмакратычнай і антыбеларускай улады Аляксандра Лукашэнкі. Не атрымалася, але вердыкт лічу не памылковым і важным для сённяшняга часу і свету. Прэмія трапіла да амерыканска-філіпінскай журналісткі Марыі Рэса і галоўнаму рэдактару расійскай «Новай газеты» Дзмітрыю Муратаву за іх намаганні па абароне свабоды выказвання меркаванняў, што з’яўляецца першаснай умовай дэмакратыі і трывалага міру. Тое, што чэсная журналістыка ў сённяшнім свеце становіцца адміраючым, на жаль, гатункам, бачым проста на нашых вачах. Але гэта тэма на зусім іншы фельетон. Адказнасць за слова і грамадскасць ставіць чэсных і свабодалюбівых прадстаўнікоў журналісцкай прафесіі вельмі часта пад пагрозай патраты жыцця. І гэта пагражае не толькі карэспандэнтам у гарачых кропках міру, але і журналістам, якія займаюцца перш за ўсе карупцыйнымі разборкамі ў сваіх краінах — палітычна-эканамічнай карупцыяй, карупцыяй дыктатарскай і дэмакратычнай улады айчыннага і міжнароднага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF