Ніва № 42 (3414), 17 кастрычніка 2021 г.

Але заўсёды

Віктар САЗОНАЎ

„Праўда заўсёды перамагае. Толькі вось неяк апасля. А хочацца, каб заявіла пра сябе зараз, прама цяпер. Але яна чамусьці не спяшаецца выплываць навонкі. Перамагае толькі пасля. Але заўсёды”.

Гэтае выслоўе напэўна ведае кожны. І хіба што кожны ў сваім жыцці неаднойчы меў нагоду пераканацца, наколькі яно праўдзівае, асабліва ў першай частцы. Другую, часамі, калі людзі стамляюцца ўжо ў пошуках той праўды, то не заўсёды заўважаюць. Але, калі добра прааналізаваць любую сітуацыю, то аказваецца, што і з другой часткай гэтага выслоўя ўсё ў норме.

Вось і зараз, прачытаўшы ў інтэрнэтнай прасторы нашумеўшы матэрыял „Натальля Машэрава: Напярэдні аварыі ў бацькавай машыне разбілі фары”, пачынаеш чарговы раз пераконвацца, як павольна, але ўпэўнена інфармацыя прасочваецца ў публічную прастору. У сваім расповедзе дачка хіба што адзінага любімага беларусамі кіраўніка БССР, першага сакратара ЦК КПБ Пятра Міронавіча Машэрава прыводзіць чарговыя довады на карысць той версіі, што тагачасны кіраўнік Беларусі не выпадкова патрапіў у аўтамабільную аварыю, дзе і трагічна загінуў.

На беларускай зямлі гэтая версія была самая папулярная ад самога пачатку. Гэта паказвала, наколькі нашы людзі не верылі афіцыйным сродкам масавай інфармацыі СССР. Не верылі аніводнаму слову кіраўніцтва краіны саветаў і ўсім яе структурам. Афіцыйныя газеты і тэлебачанне (а іншых і не было) пісалі адно, а людское радыё з вуснаў у вусны перадавала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF