Ніва № 42 (3414), 17 кастрычніка 2021 г.

«Мы, палякі, на вар’ята ездзілі на Захад — мы такія ж, як яны»

Уршуля ШУБЗДА

«Ніва» размаўляе са старшынёю Мусульманскай рэлігійнай абшчыны ў Крушынянах Браніславам Талькоўскім.

«Ніва»: — Едучы да Вас, прайшла я дзве праверкі дакументаў і багажніка, але цешуся, што ўвогуле ўдалося мне прыехаць у Вашы родныя Крушыняны. Зараз у прыгранічнай зоне ездзіць больш машын розных польскіх службаў, чым прыватных людзей.

Браніслаў Талькоўскі: — Такіх часоў у Крушынянах не памятаю. Сітуацыя пачынае стамляць людзей. Два разы ў тыдзень займаюся сваім унукам — адбіраю яго са школы і вязу ў Крынкі на заняткі па барацьбе, а пазней таксама на англійскую мову ў Міхалова. Па дарозе ў Крынкі праходжу дзве кантролі — туды і назад дае чатыры. Едучы ў Міхалова спыняюць тройчы — разам шэсць. Аднаго разу палічыў я і атрымалася дваццаць праверак аднаго дня. Вядома, трэба спыніцца, адкрыць акно, адкрыць багажнік, каб даказаць, што няма там імігрантаў. Я гэта разумею, паколькі такая размова абмяжоўваецца да праверкі дакументаў і адкрыцця багажніка, але падрабязныя пытанні адносна таго куды еду, навошта еду і г.д., проста бянтэжаць. Тым больш, што нумары машыны мясцовыя, пасведчанне мясцовае...

— ...і мясцовы твар.

— (смех) Так. Нават беручы пад увагу сваю дзейнасць, я магчыма больш вядомы іншым людзям.

— Апрача інфармацыі, якую можна пачуць па тэлебачанні ці прачытаць у прэсе, таксама многа людзей, пражываючых у прыгранічнай зоне, расказвае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF